Лясное балота ў Гродзенскім раёне каля дачнага пасёлка Мігава: фотаздымкі
Бераг Нёмана ў раёне Гродзенскага вадасховішча мае цікавую структуру рэльефа. Пакручастыя схілы раздзелены ярамі і лажбінамі. Пасля затаплення часткі Нёмана ў выніку будаўніцтва ГЭС у некаторых ярах утварыліся балоты. Шлях да іх даволі няпросты, а месцамі і небяспечны, але яны вартыя таго, каб іх пабачыць.