Беларусь заняла 2-е месца па назіранні за птушкамі сярод 55 краін-удзельніц
На працягу ўсёй вясны беларусы сустракалі прылёт пяці птушак-пасланак вясны: белага бусла, вясковай ластаўкі, звычайнай зязюлі, чорнага свіргуля і шчуркі-пчалаедкі. Свае назіранні можна было пакідаць на адмысловым сайце або дасылаць праз смс-паведамленне на 0841.