Гарадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха ужо дзесяць гадоў фіксуе усе старыя дрэвы і паркі Гародні. Гісторык прызнаецца, што фактычна занатаваў ўсе даваенныя пасадкі ў горадзе і ваколіцах. Раз на два гады ён спраўджвае стан дрэваў і фіксуе, што ўжо знішчана. Апошнія некалькі гадоў Ігар з сумам канстатуе, што ўсё больш старых каштоўных пасадак застаецца толькі на паперы — зялёныя насаджэнні па незразумелых прычынах пачалі татальна вынішчаць. Гродзенскаму Зялёнаму парталу краязнаўца распавёў пра старыя дваравыя паркі, векавыя дрэвы, свавольства чыноўнікаў і беларускі погляд на добраўпарадкаванне