Сотні велааматараў падтрымалі гарадзенскі велапрабег
Такім чынам наш горад актыўна і добрым прыкладам падтрымаў адзначэнне Дня без аўтамабіля. Перад заездам удзельнікі маглі бясплатна скарыстацца з веласэрвісу ад «Ігуаны». Сярод велааматараў быў заўважаны дырэктар ЗАТ «ГродноТоргСервис» Уладзімір Сычэўскі з супрацоўнікамі. Таксама велапрабег падтрымаў грэка-каталіцкі святар Андрэй Крот разам з некалькімі прыхаджанамі. Праехаўшы класічную трасу вуліцамі Касманаўтаў-Кляцкова-Памежнікаў-Болдзіна-БЛК-Горкага, велапрабег вярнуўся на плошчу Савецкую, дзе раварыстаў чакала цёплая гарбата ад Чырвонага Крыжа.