Больш за 150 чалавек удзельнічалі ў прыборцы смецця: агляд акцыі «Зробім!» у Гродне
9 красавіка Гродна далучыўся да сусветнай прыборкі «Зробім!» Смецце збіралі традыцыйна ў лесапарках, на могілках, прыборкі ўключылі ў карпаратыўны велапрабег і аўтаспаборніцтвы. Гродзенскі Зялёны партал падрыхтаваў агляд, хто, дзе і колькі назбіраў смецця ў горадзе і ваколіцах. Калі хтосьці лічыць, што наш горад і гэтак вельмі чысты, той не ўдзельнічай у акцыі.