Сёння, 15 жніўня, перастае дзейнічаць забарона на высечку дрэваў, на якіх знайшлі гнёзды птушак. Менавіта гэта стала падставай для спынення работ «Зеленбуда» ў скверы «Котаўка» на пачатку чэрвеня бягучага года. На працягу двух месяцаў мясцовыя жыхары і экалагічныя актывісты вялі перапіску і сустрэчы з дзяржаўнымі органамі і інстытутамі, робячы намаганні даказаць незаконнасць выдзялення часткі сквера пад будаўніцтва касцёла. Напружанасці сітуацыі надае тое, што дазвол на правядзенне будаўніча-мантажных работ дзейнічае да 16 жніўня, і па інфармацыі на 12 жніўня працягнуты пакуль не быў.