Як бусел Фомка пасябраваў з ксяндзом, які марыў стаць ветэрынарам
Ужо трэцюю зіму жыве ў невялікай вёсцы Барадзенічы Браслаўскага раёна белы бусел. Птушка знайшла сабе надзейны прытулак у людзей. Абавязкі апекуна над буслом, які не адлятае ў вырай, узяў на сябе мясцовы святар, пробашч касцёла Святога Юзафа Юрый Ноцунь. У зімовыя маразы гаспадар забірае Фомку з хлеўчука да сябе ў дом у асобны пакой.