21.07.2015 / 14:07

Прыродныя зоны горада захоўваюць яго гісторыю, фарміруюць характар і ствараюць камфортныя ўмовы для жыцця людзей у мегаполісе. Адным з такіх знакавых месцаў для Мінска з'яўляецца водна-зялёны дыяметр, які не толькі нясе ў сабе экалагічную складаючую сталіцы, але і мае культурнае значэнне. Зялёны партал працягвае знаёміць сваіх чытачоў з меркаваннем на гэты конт экспертаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, урбаністаў, гісторыкаў і медыяперсон.

«Водна-зялёны дыяметр мае велізарнае і фундаментальнае значэнне. Ён стаў асновай горадабудаўнічай кампазіцыі ўсяго ансамблю сталіцы. Фактычна, менавіта ён — галоўная «вуліца» Мінска! Неразуменне гэтага будзе мець фатальныя наступствы, — распавядае беларускі мастак, літаратар, культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. — Дыяметр грае каласальную ролю ў экалогіі горада дзякуючы зялёным зонам, вольным ад транспарта, вадзе, што прымае ліўневыя сьцёкі, і паветру, што цыркулюе тут наскрозь, ствараючы ўнікальны мінскі клімат. Ён мае вялізарную гісторыка-культурную каштоўнасць, бо пачаў стварацца яшчэ ў XVIII ст., калі ўтваралі заставы на вадзе, будавалі вадзяныя млыны і заснавалі Губернатраскі парк са штучнай сеткаю каналаў і ўнікальным дэндралагічным складам. Ячшэ да вайны было створанае Камсамольскае возера, гаспадарчыя адводы вады, а пасля вайны — водна-зялёны дыяметр, які стаў асновай гарадской планіроўкі. Асобна варта зазначыць пра яго вобраз у нашым мастацтве: сотні класічных твораў жывапісу, графікі і фатаграфіі звязаныя менавіта з гэтай артэрыяй. Яна ператварылася ў іх галоўны аб'ект, сімвал Мінска!»

Улічваючы значэнне водна-зялёнага дыяметру для горада і мінчан, па словах Сяргея, сталіца можа згубіць гэты непаўторны горадабудаўнічы элемент:

«Архітэктура розных стыляў Мінска не настолькі ўнікальная, бо ў іншых гарадах ёсць больш маштабныя і больш дасканалыя творы барока — у Рыме, класіцызму — у Санкт-Пецярбургу, сталінскага нэакласіцызму — у Кіеве, ня кажучы ўжо пра лапідарную найноўшую архітэктуру. А вось жа ландшафт Мінска, знітаваны з вадою, насамрэч унікальны! Мы страцім галоўную сваю каштоўнасьць — гісторыка-культурную і прыродную, што не канмпенсуецца ў прынцыпе і па вызначэнні нічым!»

Чалавецтва развіваецца, і ўжо магчыма адбудаваць матэрыяльныя аб'екты, вярнуць першапачатковы знешні выгляд помнікам або правесці складаную аперацыю на сэрцы чалавека, нават кланіраваць жывы арганізм, але людзі пакуль не навучыліся вяртаць прыродныя элементы ў знешняе асяроддзе.

«Вярнуць двухсотгадовы ландшафт у цэнтры такога мегаполіса з вадою, рэльефам, стогадовымі дрэвамі будзе нерэальна!» — падцвярджае Сяргей.

Вядома, што выйсце з гэтай сітуацыі ёсць. Эсперт схіляецца да таго, што ўвесь дыяметр ад Менскага замчышча да Чыжоўкі варта ўключыць ў Спіс помнікаў як комплексную гісторыка-культурную каштоўнасць першай катэгорыі, якая звязана з іншымі такімі каштоўнасцямі — гарадскімі архітэктурнымі ансамблямі. Пасля чаго трэба правесці тлумачальную працу з чыноўнікамі ўсіх узроўняў, маштабную PR-кампанію з прыцягненнем розных сацыяльных партнёраў з мэтаю асветы грамадства. Нельга забываць і пра патэнцыйных інвэстараў, якія неабходныя для разнастайных маштабных праектаў рэгенерацыі, развіцця і выкарыстання жамчужыны сталіцы!

«Тут могуць быць размешчаныя і новыя аб'екты, але сумаштабныя і адпаведныя асноўнай функцыі дыяметру — рэкрэацыя, адпачынак, ахова прыроды, асвета і забава! Для ўсіх тут знойдзецца месца. Для сур'ёзных бізнэс-партнёраў — таксама, але толькі тых, хто разумее ўнікальнасьць гэтых мясцінаў, бачыць перспектыву на пакаленні наперад і ўяўляе дыяметр як ансамбль старых паркаў і арыгінальных садоў, з малымі архітэктурнымі формамі, помнікамі і скульптурамі, дзіцячымі і спартыўнымі пляцоўкамі, без аўтамабільнага транспарта, як месца для адпачынку, дробнага рознічнага гандлю і харчавання ў экалагічных умовах, выставачнай, экскурсійнай дзейнасці», — дадае Сяргей Харэўскі.

Яшчэ адной умовай, якую трэба абавязкова ўлічыць, будзе меркаванне жыхароў кварталаў і вуліц, што прылягаюць да водна-зялёнага дыяметру. Бо менавіта іх голас павінны быць рашаючым пры прыняцці рашэнняў па развіцці гэтай прыроднай тэрыторыі. Па меркаванню Сяргея, пры выкананні гэтых умоў мы зможам пазбегнуць фатальных памылак.

Як і любы мінчанін, Сяргей Харэўскі мае свае ўпадабаныя месцы ў горадзе, якія звязаныя менавіта з водна-зялёным дыяметрам:

«Гэта набярэжная Свіслачы на вуліцы Пуліхава, якую стварылі са старых садоў на маіх вачах, дзе ад станцыі «Усходняя» вадзілі да цырку зебраў і вярблюдаў, дзе засталіся стогадовыя ліпы і неверагодны від з гары. Гэта Купалаўскі парк — выбітны шэдэўр паркавага мастацтва і скульптуры, дзе скачуць вавёркі, а па начах шнуруюць кажаны, дзе так хораша слухаць шум фантана і спевы птушак. І гара, на якой стаіць страдаўні былы кляштар базыліянак, а цяпер — закінутыя карпусы 2-й савецкай бальніцы ў зацені старых дрэваў, адкуль адкрываецца самая тутэйшая, чыста мінская панарама. Месца таямнічае, яшчэ некранутае...»

Калі вы таксама маеце, што расказаць нам пра свае любімыя месцы ў межах водна-зялёнага дыяметру, запрашаем Вас прыняць удзел у конкурсе Зялёнага партала.

 

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Архитектор Александр Акентьев: «Минск — город-вампир с невысоким запасом экологической прочности»

Архитектор Павел Нищенко: «Водно-зелёный диаметр Минска становится трендом»

Музыкант Павел Тараймович о водно-зелёном диаметре: «Важно соблюсти баланс между природой и сервисом»

Юрыст Рыгор Фёдараў: «Водна-зялёны дыяметр дапамагае захоўваць здароўе мінчан, а значыць, мае канкрэтны эканамічны эфект»

«Колас і Купала жылі цераз рэчку» — Глеб Лабадзенка аб таямніцах водна-зялёнага дыяметру

Піт Паўлаў: «Я сапраўдны фан гэтай воднай сістэмы!»

«У дзяцінстве на водна-зялёным дыяметры мы купаліся і лавілі рыбу…» Успаміны зоркі беларускага року

Антон Мотолько: «Водно-зелёный диаметр — место, где можно отдохнуть не среди бетона, стекла и асфальта»

Святлана Калінкіна: «Жаданне інвестараў будавацца ў цэнтры — гэта дурны густ і карупцыя»

Скульптор Павел Войницкий: «Водно-зелёный диаметр Минска — настоящее высокое искусство, но перед коммерческой застройкой он не устоит»

Музыка Лявон Вольскі: «Знішчаючы водна-зялёны дыяметр, з Мінска робяць хаатычна забудаваную Маскву»

Людмила Кравчук: «Будет непростительной ошибкой уничтожить водно-зелёный диаметр ради пары развлекательных комплексов»

Урбаніст Дзмітры Бібікаў: «Мінск губляе самы характэрны і цікавы аб'ект усяго горада — водна-зялёны дыяметр»

В Минске стартовала кампания по спасению водно-зелёного диаметра

Автор:
Фотограф:
Антон Матолька
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость