Воля Кузьміч: «Баліць не толькі дрэвам, але і людзям, якія на абрэзку глядзяць»
Ілюстратарка Воля Кузьміч вядомая сваімі іранічнымі малюнкамі на сацыяльныя тэмы. Самыя запамінальныя яе работы – серыя «Як чуецца, так і малюецца» і арт-пратэст «Свабода на паперы». Не абмінае Воля і экалагічныя тэмы. Чаму светапогляд сваякоў змяняецца пад уздзеяннем кніжак пра клімат і як дворнікі пазнаюць сябе на малюнках?