VeganFood: Сэндвіч з гароднінай і намазкі на хлеб для паўнавартаснага перакусу ў дарозе
Лета — час падарожжаў і вандровак. Але як бы ні грэлі думкі пра будучы адпачынак, перад гэтым абавязкова трэба прайсці падрыхтоўчы этап збору рэчаў і прадумвання свайго харчовага рацыёну. Часта веганам даводзіцца сутыкацца ў дарозе з тым, што акрамя яблыка, банана ці кансерваванай фасолі нічога больш асабліва не з'ясі. І няхай гэтыя прадукты смачныя і кожны па-своему карысны, але пагадзіцеся, што рацыён усё ж даволі беднаваты. Таму ў пытанні «што ўзяць вегану ў дарогу» трэба быць асабліва дбайным. З гэтай нагоды праект «VeganFood» прапаноўвае вам як варыянт сэндвіч з гародніны і разнастайныя