Спадарожнікі распавялі пра праблемы брытанскіх зязюль на пералётных шляхах
Дзякуючы спадарожнікавым перадатчыкам, замацаваным на звычайных зязюлях (Cuculus canorus) супрацоўнікамі «British Trust for Ornithology» (ВТО), выявіліся два галоўныя пралётныя шляхі брытанскай папуляцыі з рознымі прапорцыямі выжывання птушак на іх. Дадзеныя таксма патлумачылі, чаму зязюлі паступова знікаюць у многіх месцах Брытаніі.