Перейти к основному содержанию
24.07.2015 / 18:07

24 ліпеня ў сценах Міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Йоханаса Раў сабраліся найбольш актыўныя прадстаўнікі «зялёнага» руху, каб падвесці вынікі двухгадовай працы і абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні ў гэтай сферы. Аднак, нягледзячы на шырокае кола існуючых праблем з навакольным асяроддзем у нашай краіне, галоўнай тэмай мерапрыемства стала існуючая нацыянальная экалагічная палітыка і яе далейшае развіццё.

«Сярод важных падзей я б адзначыў прыняцце новай рэдакцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2030 года, чаму было ўдзелена шмат увагі, прызначэнне міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, палітычнае збліжэнне Беларусі з заходнімі суседзямі, у супрацоўніцтве якіх асноўнай тэмай з'яўляецца вырашэнне праблем аховы навакольнага асяроддзя, а таксама чарговая канферэнцыя бакоў па змяненню клімата, што пройдзе ў Парыжы ў канцы бягучага года», — зазначыў Яраслаў Бекіш, каардынатар таварыства «Зялёная сетка», адкрываючы Форум экалагічных НДА.

З часу правядзення апошняй сустрэчы ў 2013 годзе ў «зялёным» руху таксама можна прыгадаць шэраг станоўчых тэндэнцый, якія мелі свой ўплыў на фарміраванне грамадзянскай пазіцыі і прыцягненне ўвагі да тэмы. Вялікую ролю ў гэтым сыгралі кампаніі, ініцыятывы, адукацыйныя праграмы, акцыі і праекты, якія паказалі сваю жыццяздольнасць і ў большасці сваёй накіраваныя на прывіццё экапрыязнага вобразу жыцця.

Важныя змяненні, на жаль, не заўсёды станоўчыя, адбыліся і ў беларускім заканадаўстве, пра што на адкрыцці расказаў Яўген Лабанаў, дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў:

«У дзейнасці многіх арганізацый асаблівае значэнне мела прыняцце новай рэдакцыі Воднага кодэксу, які, з аднаго боку, уводзіць паняцце басейнавых саветаў, з чым нам у бліжэйшыя гады трэба будзе актыўна працаваць, каб яны сапраўды сталі дзейнічаць, а з іншага – значна скараціў водна-ахоўныя зоны вадаёмаў.

Пачалася распрацоўка новай версіі Ляснога кодэксу, якая, на жаль, паказвае, што эканамічны інтарэс у нашай краіне мацней за экалагічны. У той жа час за гэтыя гады была прынята Стратэгія асоба ахоўваемых прыродных тэрыторый, дзякуючы якой іх колькасць павялічылася, быў створаны рэспубліканскі заказнік «Марочна», абмяркоўваецца стварэнне новага нацыянальнага парку, з'явіліся новыя рамсарскія тэрыторыі.

Нельга не прыгадаць пра праект закону па арганічнай сельскай гаспадарцы, які зараз знаходзіцца на разглядзе ў парламенце і хутчэй будзе прыняты ўжо ў 2016 годзе, але гэта дакладна можна лічыць вялікім крокам наперад.

Яшчэ адно змяненне, якое патрабуе ад вытворцаў больш шырокай адказнасці, — гэта новая версія Указа прэзідэнта №313 па абыходжанню з адходамі, што пачне дзейнічаць з кастрычніка гэтага года. Яна стымулюе далейшае выкарыстанне ўпакоўкі з перапрацаванага пластыку, паперы праз вызваленне вытворцаў ад пэўных плацяжоў і адначасова змяншаюць колькасць адходаў».

У цэлым за гэтыя гады назіраецца прагрэс і ў правапрымяняльнай практыцы, калі справы, што тычацца праблем з наваколлем, даводзяцца да судовых разбіральніцтваў.

Акрамя гэтага, назіраецца прагрэс у падзеях, што носяць міжнародны характар. Так, у супрацоўніцтве з Еўрапейскім саюзам Беларусь рэалізуе 5 буйных праектаў у вобласці аховы навакольнага асяроддзя, бюджэт якіх дасягае некалькі мільёнаў даляраў ЗША, падпісана Мінаматская канвенцыя па ртуці. Да важных працоўных момантаў можна аднесці разпрацоўку рэкамендацый па адпаведнасці Архускай канвенцыі і ЭСПА, якія датычацца ў асноўным працэсу ўдзелу грамадскасці ў абмеркаванні будаўніцтва беларускай АЭС. Працягваецца супрацоўніцтва нашай краіны з ПРААН у праграмах па ахове навакольнага асяроддзя.

Асаблівае месца сярод тэм, які выклікалі інтарэс у экалагічных НДА за два апошнія гады, —захаванне біяразастайнасці, папулярызацыя экапрыязнага вобразу жыцця, хімічная бяспека і адходы, а таксама «зялёная» эканоміка, у якой грамадскія арганізацыі, магчыма, прымаюць не такі актыўны ўдзел, але ўскосна закранаюць яе.

Што ж тычыцца падвядзення вынікаў рэзалюцый, які вылучылі па выніках Форуму 2013 года, то, на жаль, эколагі падкрэсліваюць, што большасць з прапанаванага не была дасягнута за два гады. Так, не назіраецца зрухаў у плане інфармавання грамадскасці па прыняццю экалагічна важных рашэнняў, бо дзяржаўныя органы мала робяць у гэтай сферы, асвятленне пытанняў застаецца неадэкватным і неэфектыўным, з парушэннем прапісаных працэдур. Як і не ўлічваецца пазіцыя грамадзян пры вынясенні канчатковага рашэння. Без увагі застаецца патрабаванне эколагаў аб спыненні будаўніцтва Астравецкай АЭС, нягледзячы на тое, што бюджэт узвядзення самой электрастанцыі быў перагледжаны ў бок яго павелічэння, ды ўвогуле спыніўся маніторынг гэтага працэсу.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА іншыя матэрыялы з Форуму экаНДА-2015:

Эксперты на Форуме экаНДА-2015: «Па выкананню патрабаванняў Орхускай канвенцыі Беларусь пакуль працуе на перспектыву»

Эксперты на Форуме экаНДА: Беларусі патрэбна развіваць альтернатыўную энергетыку, каб пазбегнуць змянення клімату

Дзікую прыроду Беларусі трэба ахоўваць, маніторыць і не забываць пра звычайных людзей

Эксперты на Форуме экаНДА-2015: Новы Лясны кодэкс толькі павысіць эксплуатацыю прыродных рэсурсаў

Фармацевтические загрязнения впервые привлекли внимание экологов

Экологическая общественность подключится к решению проблемы обращения с ртутью

Почему беларус считает экологически культурным себя, но не других?

Эксперты на Форуме экоНГО-2015 предложили критически переосмыслить экологическую политику Беларуси 

Эксперты на IV Форуме экоНГО: Охрана окружающей среды в Беларуси всё больше зависит от международного финансирования

Автор:
Фотограф:
Хрысціна Чарняўская
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость