Як прыгожа сфатаграфаваць павука і «злавіць» страказу: хітрыкі і прыгожыя кадры
Надыход цёплага перыяду года ёсць добрай нагодай для планаў на прыгожыя кадры дзікай прыроды, асабіва яе самых дробных прадстаўнікоў — насякомых ды павукоў. Нездарма макраздымка — адзін з маіх самых любімых тыпаў здымкі. І прычынаў тут цэлы шэраг. Напрыклад, пабачыўшы зблізку павучка, вы ніколі больш не назавеце яго страшным.