У краіне экапрыязнага дзяцінства: у Мінску прайшоў «Зялёны weeknd» у фармаце квэсту
З надыходам летніх вакацый бацькі, што не маюць шыкоўнай магчымасці перадаць на выхаванне дзетак бабулям і дзядулям, ловяць кожны шанс знайсці забаўку для малых у горадзе. Традыцыйна, з году ў год, пацешыць дзетак разнастайнымі экалагічнымі цікавосткамі запрашаюць Галерэя «Ў» і «Дзіцячыя ЭкаМайстэрні» на «Зялёны weekend». Зараз арганізатары экавыхадных вырашылі пайсці далей звычных майстар-класаў і правесці іх у фармаце квэсту з арыентацыяй на інтарэсы дзяцей.