Ачышчальная міква і гістарычныя артэфакты: каля гарадзенскай сінагогі пачаліся будаўнічыя працы
Каля гарадзенскай харальнай сінагогі пачалі будаваць мікву - водны рэзервуар для ачышчэння ад рытуальнага бруду, расказаў "Твайму стылю" старшыня габрэйскай абшчыны Гродна Барыс Квяткоўскі. Падчас будаўнічых прац было знойдзена некалькі дзясяткаў археалагічных артэфактаў розных стагоддзяў.