У Вільнюсе, Варшаве і Берліне адбудуцца бясплатныя кінапаказы фільма «Чарнобыльскія бабулі»
Дакументальная стужка 2015 года расказвае неверагодную і кранальную гісторыю прыкладна ста жанчын, якія жывуць у радыёактыўнай чарнобыльскай зоне адчужэння і нягледзячы ні на што не хочуць з’язджаць з небяспечнай, але сваёй зямлі.