"Пра некаторыя тэрыторыі маглі забыць, а маглі наўмысна не ўключыць". Чаму важна прыняць удзел у абмеркаванні экалагічнага даклада схем азеленых тэрыторый
20 ліпеня а 18.00 ва ўсіх раёнах Мінска пройдуць сходы ў рамках грамамадскага абмеркавання стратэгічнай экалагічнай ацэнкі (СЭА) “Схем азеленых тэрыторый агульнага карыстання”. З прадстаўніцамі грамадскага аб’яднання “Экадом” Марынай Дубінай і Таццянай Сініцай, а таксама каардынатарам грамадскай кампаніі “Горад для гараджан” Дзянісам Кобрусевым Зялёны партал разбіраецца, чаму важна прыняць удзел гараджанам і на што варта звярнуць сваю ўвагу.