Не толькі вароны і вераб'і: кароткі лікбез, якіх птушак можна ўбачыць у гарадскіх парках (прыгожыя фота)
Цёплыя летнія вечары і выходныя дні — выдатная нагода, каб наведаць гарадзенскія паркі для актыўнага адпачынку ці хаця б кароценькага шпацыру. Выбіраючыся, не забудзьцеся захапіць з сабой фоцік. Летнія паркі могуць вас прыемна парадаваць прыгажосцю прыроды і асабліва птушкамі, за якімі ў гэты перыяд асабліва цікава паназіраць. А вось на што трэба звярнуць увагу, паспрабуем разабрацца.