Святлана Калінкіна: «Жаданне інвестараў будавацца ў цэнтры — гэта дурны густ і карупцыя»
Мінскія зялёныя зоны заўсёды былі адметнай рысай беларускай сталіцы, што вабілі гараджан і турыстаў у цяністыя прыродныя лабірынты спякотнымі летнімі днямі ці казачнымі снежнымі пейзажамі зімою. Асабліва сярод іх вылучаўся водна-зялёны дыяметр, які прасякае сталіцу наскрозь — ад вадасховішча Дразды да Шабаноў. Зялёны партал працягвае публікаваць серыю бліцаў пра яго ўнікальныя ўласцівасці і ролю са знакамітымі людзьмі.