Новы пункт з веганскай ежай. Novabistro адкрылася ў сталіцы
У жылым комплексе "Маяк Мінска" цяпер ёсць свой пункт здаровага расліннага харчавання. Novabistro ад стваральнікаў ужо знаёмай NOVA STOLOVA адкрылася 1 красавіка і адразу стала вельмі папулярным: ужо чатыры дні запар там усе столікі занятыя.