Урбаніст Дзмітры Бібікаў: «Пасёлак Мінскага трактарнага завода — унікальны помнік вобразу жыцця гараджан у мінулым стагоддзі»
Навіна пра знос двухпавярховай забудовы раёна трактарнага завода ў Мінску пад сучасную і больш камфортную забудову ўсхвалявала як саміх жыхароў пасёлка, што патрапілі пад высяленне, так і архітэктараў, урбаністаў і прадстаўнікоў гарадской інтэлігенцыі.