Могілкі з дрэвамі, непрыбраным лісцем і жывымі кветкамі. А так можна было?
На варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі не высякаюць дрэвы, не прыбіраюць апалае лісце, магілы зарастаюць плюшчом, а большасць наведвальнікаў прыносіць сваім памерлым родным жывыя кветкі. Вянкі робяць таксама пераважна з жывых раслін. Але ёсць нюанс.