Вандроўка па раёне вуліцы Горкага: хрушчоўкі, самы стары ліхтар і «ЖЭС-арт»
Працягваем даследваць паўночную частку спальнага Гродна. Сёння нас цікавіць жылы раён, абмежаваны вуліцамі Горкага-Пушкіна-Даватара. У адрозненне ад сваіх суседзяў — кварталаў, якія мы наведалі ў папярэдніх вандроўках — гэты мікрараён не мае адмысловай назвы. Здаецца, і ў савецкія часы ён проста так і называўся: «Мікрараён па вул. Горкага».