Наколькі турмы ў Беларусі экалагічныя? З вопыту арыштаваных «зялёных»
Беларуская вясна здзівіла не толькі анамаліямі надвор’я, але і колькасцю затрыманых і арыштаваных людзей. У перыяд з лютага па май за кратамі апынуліся больш за сотні чалавек, якія за ўдзелы ў мірных акцыях адсядзелі ад 5 да 25 сутак. «Прысесці» давялося і «зялёным» актывістам, якія замест таго, каб журыцца, зацанілі Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) і Ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ) на экалагічнасць.