Сфатаграфуй беражлівага ката і атрымай падарунак
Адмысловы фотаконкурс, прымеркаваны да Міжнароднага дня энергазберажэння, які адзначаецца 11 лістапада ва ўсім свеце стартаваў сёння ў Беларусі. Для ўдзелу любы ахвотны мае сфатаграфаваць ката або котку, што сваімі паводзінамі паказваюць, як берагчы энергарэсурсы.