Пад Мінскам адкрылі завод па перапрацоўцы адпрацаванага масла
Буйны завод па перапрацоўцы адпрацаванага масла ТАА «ДВЧ-Эка» адчыніўся на тэрыторыі былой вытворчай базы ў Крупскім раёне Мінскай вобласці 3 чэрвеня. Інвестарам з’яўляецца кампанія з Кіпра, якая яшчэ ў 2012 годзе падпісала інвестыцыйную дамову з Мінпрыроды.