"Адносная вільготнасць": выстава аднаго дня адкрыецца ў нядзелю
18 жніўня з 12.00 да 21.00 у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (вул.Кастрычніцкая 19) адбудзецца аднадзённая выстава "Адносная вільготнасць", якая стала вынікам штогадовага пленэру праекта EVAa project, які праводзіцца ГА "Экадом" сумесна з галерэяй сучаснага мастацтва "Ў" і кааліцыяй "Чыстая Балтыка" ва ўнікальным месцы – на хутары возера Балдук.