У Гомелі даказалі, што сабака – самы ўдзячны слухач
Прачытаць вершы вучонай лабрадорцы Кімі мелі магчымасць гомельцы ў мінулую пятніцу. Экалагічна-развіваючая акцыя, прызваная выклікаць цікаўнасць да літаратуры ў падрастаючага пакалення, адбылася ў Гомельскай абласной бібліятэцы ў межах мерапрыемства «Новы год у бібліятэцы».