З аганьком пра традыцыі і сучаснасць: лынтупскі "Дым" ажывіў паданні
Местачковыя фестывалі маюць свой асаблівы каларыт. Яны здольны паказаць багацце лакальнай культуры, аб'яднаць розных людзей, а галоўнае – распаліць жыццё мясцовасці. Так сталася на першым пленэры і фестывалі эксперыментальнай керамікі, што прайшоў у Лынтупах, на памежжы з Літвой.