Далучайцеся да вясновых назіранняў за птушкамі
«Ахова птушак Бацькаўшчыны» распачынае чарговы сезон міжнароднай кампаніі «Жывая вясна». З 1 сакавіка па 31 мая кожны жадаючы можа далучыцца да малявання карты вясны і вяртання птушак з выраю. Вестунамі «Жывой вясны» абраны пяць птушак, якіх адносна лёгка пазнаць: белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, звычайная зязюля і шчурка-пчалаедка. Кожнае назіранне заносіцца на адмысловую карту, і людзі з розных краін свету разам складаюць анлайн-мапу падарожжаў птушак з поўдня на Радзіму.