У цэнтры Мінска на тэрыторыі двух кварталаў, па 3,5 гектары кожны, размешчаны жылы раён двухпавярховай забудовы 40-50-х гадоў ХХ стагоддзя, які ў народзе называюць Асмолаўкай. Сёння вакол яго сканцэнтравана асабліва шмат увагі з-за таго, што мясцовыя жыхары імкнуцца дабіцца статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці для сваіх дамоў. На іх думку, гэта можа паспрыяць захаванню пабудоў ад зносу. Аднак, як лічаць актывісты некаторых экалагічных арганізацый, вартасць Асмолаўкі трэба разглядаць не толькі з пункту гледжання архітэктурнай каштоўнасці, але і экалагічнай. Карэспандэнт Зялёнага партала