Лекавыя травы ад стрэсу і валяр'ян для бадзёрасці: самыя цікавыя факты пра зёлкі
Ці могуць зёлкі быць альтэрнатывай хімічным лекам? Як правільна карыстацца лекавымі раслінамі і як правільна нарыхтоўваць іх ва ўмовах горада? На газеце, напрыклад, сушыць лекавыя травы нельга. А як правільна заварваць зёлкі? Якія травы дапамагаюць здымаць стрэс? На сустрэчы з біёлагам Алесем Спіцыным у этнакраме "Цудоўня" Гродзенскі Зялёны партал зафіксаваў самыя цікавыя факты, якія варта ведаць пра лекавыя расліны.