Прыгажосць стварае прыгажосць: у сталіцы адкрылася выстава «Прырода беларускі»
Жанчыны, у вачах якіх прыгажосць, а ў сэрцы – гатоўнасць дамагчыся свайго. Менавіта такімі паўстаюць на фотапалотнішчах гераіні выставы «Прырода беларускі» («She is nature»). Экспазіцыя з фотапартрэтамі 16 беларускіх жанчын, якія ратуюць прыроду краіны, адкрылася 1 кастрычніка 2015 года ў Музеі гісторыі горада Мінска.