Чарговыя 3 прыродныя тэрыторыі Беларусі ўзялі пад міжнародную ахову
Асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі Беларусі — заказнікі «Дражбітка-Свіна», «Іпуць» і балота Дзікое атрымалі міжнародны статус Рамсарскіх угоддзяў. Сярод новай тройкі ўсе, акрамя «Іпуці», з’яўляюцца Тэрыторыямі, важнымі для птушак (ТВП), паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.