У Гродне працуе гатэль для хатніх жывёлаў
Хатнія жывёлы часта робяцца не проста гадаванцамі, а сапраўднымі чальцамі сям’і. І калі трэба пакінуць сабаку ці котку на нейкі час, улюбёнца хочацца пакінуць у надзейных руках. Асабліва гэта актуальна з надыходам сезону адпачынкаў, калі ажыятажным попытам карыстаюцца не толькі пуцёўкі на курорты, але і гатэлі для жывёл. У спецыялізаваных гатэлях жывёлам ствараюць умовы, не горшыя за курортныя.