Velcom арганізаваў збор старых тэлефонаў і планшэтаў
Аператар сувязі velcom упершыню ў Беларусі арганізаваў збор старых выкарыстаных тэлефонаў і планшэтаў. Як паведамляе прэс-служба кампаніі, velcom усталюе ў сваіх фірмовых цэнтрах продажу і абслугоўвання кантэйнеры па зборы старых выкарыстаных тэлефонаў і планшэтаў. Кожны зможа здаць адпрацаванае абсталяванне і тым самым унесці свой уклад у абарону навакольнага асяроддзя, перадае БелаПАН.