У Мазыры людзі гатовы легчы пад тэхніку, каб не дапусціць будаўніцтва дома ў сваім двары
Два месяцы цягнецца ў Мазыры змаганне жыхароў чатырох шматпавярховікаў на вуліцах Пралетарскай, Няжнова, Першамайскім завулку супраць будаўніцтва ў іх супольным двары новага 40-кватэрнага жылога дома. Кожны дзень яны выстаўляюць варту перад агароджанай пляцоўкай, каб не прапусціць сюды цяжкую тэхніку будаўнікоў для рыцця катлавану.