У Варшаве забаронены цыркі з жывёламі
Гарадскія ўлады Варшавы прынялі пераломнае рашэнне: сталіца перастане пускаць на сваю тэрыторыю цыркі, якія выкарыстоўваюць у паказах жывёл. Зоаабаронцы заклікалі да гэтага гадамі, паведамляе польскае выданне «Gazeta Wyborcza».