Народ не даў дазволу: супраць хімічнага прадпрыемства ля Магілёва выступілі каля 3000 пасялкоўцаў
Жыхары прыгарадных магілёўскіх пасёлкаў Вейна і Навасёлкі выступілі супраць павелічэння прадпрыемствам вытворчасці тэхнічнага вугляроду з расійскім капіталам «Омск Карбон Магілёў». Непадалёк ад пасёлкаў — пляцоўка Свабоднай эканамічнай зоны, на якой размешчаная плойма хімічных прадпрыемстваў.