Леанід Самасюк – вадзіцель-міжнароднік прыватнага ўнітарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Цішчанка». Ён не адзін дзясятак гадоў нязменна круціць баранку машыны. Аб’ехаў амаль усю Еўропу. У многіх краінах, такіх, як Германія, Бельгія, Данія, Галандыя, Люксембург, арыентуецца без карты. Добра адчувае сябе і на дарогах у краінах былога сацыялістычнага лагера.