Валанцёры і САХ: "Нам забаранілі варыць сабакам цёплую ежу і ўцяпляць вальеры"
У гарадзенскай "Спецаўтагаспадарцы", якую часцей называюць з расійскай мовы САХАм, знікаюць сабакі. Афіцыйна гэта называецца эўтаназія. Гарадзенскія абаронцы жывёл называюць гэта забойствам. Але ёсць і іншыя праблемы. Наперадзе зіма, бяздомныя жывёлы ў пункце часовага ўтрымання могуць не перажыць маразоў. Валанцёры збіралі подпісы, каб у будынак правялі ацяпленне, але ім адмовілі.