ДТЗ з удзелам жывёл: хто вінаваты і што рабіць?
У Беларусі ў сярэднім 5 чалавек у год гіне ў аварыях з удзелам жывёл. Па падліках заолагаў, штогод пад колы трапляе да 40 адсоткаў мігруючых земнаводных. Аднак ніякіх агароджаў ці сетак на дарогах, якія перасякаюцца са шляхамі міграцыі жывёл, у Гродзенскай вобласці няма. На гэтых участках адно ўсталяваныя папераджальныя знакі «Дзікія жывёлы».