Экалагічнае выхаванне ў адной раённай школе, альбо Як шаркаўшчынскія вучні штогод прыбіраюць ваколіцы ад смецця
Лужкаўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна не першы год працуе ў экалагічным накірунку. У будынку размешчаны музей прыроды, ёсць уласны зімовы сад, дэндрарый, створаны клуб АПБ «Крылаты дазор». Педагагічны калектыў ўсімі намаганнямі імкнецца развіваць экалагічную свядомасць сваіх навучэнцаў, а таму актыўна ўдзельнічае ў шматлікіх экалагічных акцыях. Апошняй з іх была «Зробім», падчас якой удзельнікі займаліся прыбіраннем ужо звыклых і замацаваных за імі тэрыторыямі.