Пра будучыя экалагічныя праблемы ад свінакомплексаў ужо можна меркаваць па недакладнасцях у ацэнцы іх уздзеяння на наваколле
Эксперымент з пабудовай трох буйных “мясных” прадпрыемстваў ля 100-тысячнага гораду распачалі восенню ў Маладзечна. 1 снежня прайшло грамадскае абмеркаванне вынікаў ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНС, рус. - ОВОС).