На фестывалі жураўлёў і журавін звярнуліся да кіраўніцтва Лівана, дзе штогод гінуць 2,5 млн птушак
Журавіны — ягада, па запасах якой балота Ельня займае першае месца ў краіне, і жураўлі — птушкі, якія ў час восеньскай міграцыі ў вялікай колькасці спыняюцца на Міёршчыне, сталі галоўнымі героямі штогадовага экалагічнага фестывалю «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». У гэтым годзе ён прайшоў у Міёрах 17 і 18 верасня і быў юбілейным: экалагічнаму святу споўнілася 5 год.