VeganFood: «Веер» з баклажанаў і грыбны шашлык для загараднага пікніка
Хто з нас не любіць пасядзець на беразе возера ці на лясной паляне ля вогнішча з песнямі пад гітару ў шумнай і дружнай кампаніі А пасмакаваць ежы, прыгатаванай на агні і вуглях? Але чым вегетарыянскім ці веганскім акрамя соевага шашлыку, запечанай бульбы ці нарэзкі з гародніны можна здзівіць сваіх сяброў? Праект «VeganFood» прапануе вам некалькі няхітрых, але вельмі смачных страў, якія на любым пікніку прыйдуцца ўсім па смаку.