Сенсацыя! Яшчэ адзін новы для Беларусі від птушак знайшлі пад Мінскам
Палігон «Паўночны» пад Мінскам засведчыў свой птушыны патэнцыял. У лістападзе арнітолагі пабачылі тут чайку-бругамістра, які дагэтуль не трапляўся ў аб'ектывы. А вось, як высветлілася, яшчэ ў жніўні на палігоне сфатаграфалі міжземнаморскую жоўтаногую чайку (Larus michahellis).