«З падлеткавых гадоў я найболей люблю глядзець на плынь вады, вогнішча на беразе і зоры над галавой. Па сутнасці, гэта і ёсць мая прафесія: думаць пра ваду, агонь і зоры ў праекцыі таго, хто на іх глядзіць. Пры гэтым я амаль ніколі не думаю пра экалогію як праблему. Нават не ведаю, чаму. Зрэшты, апошняе не замінае мне вітаць усе мерапрыемствы, якія павялічваюць колькасць жывой вады, зяленіва і чыстага паветра ў горадзе», — кажа філосаф.
«Памятаю, калі пачыналі будаваць канал, многія з мінчукоў абураліся, што ў людзей няма дзе жыць, а тут марнуюць вялізныя грошы на пустую забаву. У мяне тады таксама не было дзе жыць, але я абураўся з тых, хто абураецца. “Кватэра — гэта толькі жытло для цябе аднаго, а канал — ён для нас усіх”, — казаў я. — І ён будзе цешыць людзей яшчэ доўга пасля таго, як нас ужо даўно не стане...» — разважае ён.
«Карацей кажучы, калі я аб чым і шкадую, дык гэта аб тым, што водна-зялёны дыяметр у нас сціпленькі. Бо мне хацелася б, каб не канал быў убудаваны ў Мінск, а Мінск — у грандыёзную сістэму каналаў...» — марыць Валянцін Акудовіч.
Калі ў вас таксама ёсць успаміны аб водна-зялёным дыяметры, запрашаем расказаць пра іх у нашым конкурсе, як гэта зрабіў музыка з гурта N.R.M. Піт Паўлаў. Паспяшайцеся, бо конкурс хутка скончыцца!
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
«Колас і Купала жылі цераз рэчку» — Глеб Лабадзенка аб таямніцах водна-зялёнага дыяметру
Піт Паўлаў: «Я сапраўдны фан гэтай воднай сістэмы!»
Святлана Калінкіна: «Жаданне інвестараў будавацца ў цэнтры — гэта дурны густ і карупцыя»
Музыка Лявон Вольскі: «Знішчаючы водна-зялёны дыяметр, з Мінска робяць хаатычна забудаваную Маскву»
Сяргей Харэўскі: «Водна-зялёны дыяметр — гэта галоўная «вуліца» Мінска, яго сімвал!»
В Минске стартовала кампания по спасению водно-зелёного диаметра