У сераду, 21 верасня, стартуе Тыдзень сусветнай акцыі ''Мы чысцім свет''. Свой пачатак яна бярэ з Аўстраліі, дзе ў верасні 1993 года жыхары кантынента масава выйшлі на прыборку прыбярэжняй паласы. Паступова ініцыятыву аўстралійцаў падхапілі добраахвотнікі з іншых краін, якія спецыяльна выдзяляюць тыдзець, каб навесці парадак на месцах масавага адпачынку: на берагах вадаёмаў, у лясах і прыгарадных тэрыторыях.
Беларусь у гэтым сэнсе не выключэнне. Вось ужо шосты год наша краіна прымае актыўны ўдзел у міжнародным рухе ''Let's do it!''. Праводзіць масавыя прыборкі несанкцыянаваных звалак у наваколлі, нарошчвае колькасць прыхільнікаў і неабыякавых людзей да праблемы, імкнецца дасягнуць глабальнай мэты – знікнення смецця як з’явы на прыродных тэрыторыях.
Зялёны партал паразмаўляў з арганізацыйным камітэтам беларускага руху ''Зробім!'' пра найбольш балючыя кропкі ініцыятывы, перспектывы і мары ўдзельнікаў.
- Як пачыналася ''Зробім!'' шэсць год таму?
- На самой справе, ''Зробім!'' у Беларусі нашмат больш год, проста раней ніхто не даваў прыборкам нейкай канкрэтнай назвы. Людзі выходзілі прыбіраць, бо адчувалі ў гэтым патрэбу, адчувалі, што не могуць мірыцца з такім бязладдзем.
Пазней дзве буйныя экалагічныя арганізацыі Зялёная сетка і Цэнтр экалагічных рашэнняў вырашылі правесці свае акцыі па ўборкам смецця, але па асобку. Сказаць па праўдзе, не атрымалася дасягнуць такога масавага эфекту, на які разлічвалі. Таму было вырашана аб'яднаць намаганні і разам працаваць на агульную мэту. Такім чынам Зялёная сетка і Цэнтр экалагічных рашэнняў сталі касцяком руху. Паступова пачалі далучацца іншыя арганізацыі, у тым ліку камерцыйныя.
Мы звязваліся з мясцовымі актывістамі, арганізатарамі, валанцёрамі, прапанўвалі ім удзельнічаць у агульнай справе, быць часткай агульнага руху. Так і закруцілася!
- Аднак існуюць жа дзяржаўныя суботнікі. Хіба з імі вы не на адной хвалі, не робіце агульную справу?
- Суботнікі ёсць, але са ''Зробім!'' яны маюць каласальныя адрозненні. Да гэтага часу ў нашай краіне існуе практыка прымусовага навядзення парадку сіламі гараджан: работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый, школьнікамі і г.д.
У ''Зробім!'' іншы падыход і ідэя. Па-першае, ніхто нікога не павінны прымушаць выходзіць прыбірацца, гэта толькі па жаданню самаго чалавека, па яго адчуваннях і патрэбах. Таму ''Let's do it!'' і называецца валанцёрскім рухам.
Па-другое, на суботніках звычайна фронт работ: падмесці, пафарбаваць, пасадзіць што-небудзь і ўсё гэта ў градскіх межах, на тэрытороі сваіх жа прадпрыемтсваў. Мы ж імкнемся ачысціць наваколле ад смецця, такім чынам прыцягваючы ўвагу людзей да глабальнай праблемы.
Паверце, чалавек, які сам выйшаў на прыборку, убачыў якім можа быць прырода ''да'' і ''пасля'', ужо ніколі не насмеціць. У людзей змяняецца свядомасць.
Яшчэ адно адрозненне, што кожная акцыя – гэта не проста фізічнае намаганне, гэта свята! Мы самі, і просім лакальных арганізатараў, заўсёды прадумваць нейкі забаўляльны, адукацыйны момант ці момант удзячнасці ўдзельнікам. Няхай гэта будзе чай з пячэнькамі, экскурсія, майстар-клас, штосьці карыснае і прыемнае. Такія рэчы дапамагаюць людзям адчуваць сябе часткай глабальнага руху. Такім чынам будуюцца кам'юніці.
І калі ўжо быць шчырымі, то якраз састарэлая традыцыя суботнікаў, якая засталася ў нашай краіне, іграе не на руку ''Зробім!'', а наадварот, у мінус. Бо ў людзей вельмі негатыўнае ўспрыманне ўсіх гэтых прымусовых акцый, з якімі, на жаль, часта блытаюць і нашу ініцыятыву.
- У гэтым годзе акцыі праходзяць цэлы сезон – з 22 красавіка па 30 верасня. Чаму быў выбраны такі фармат 2017 года?
- ''Зробім!'' – гэта даволі свабодная ініцыятыва, няхай яна і мае арганізацыйны камітэт. Але мы, падкрэсліваем, не прымушаем нікога гвалтоўнымі метадамі выходзіць на прыборкі, не ўказваем, дзе праводзіць акцыю ці ў які дзень. Людзі вольныя самі вырашаць усе гэтыя моманты. Арганізацыйны камітэт аказвае падтрымку актывістам руху, напраклад, па магчымасці прадастаўляе пакеты і пальчаткі, падкідвае ідэі пры неабходнасці, дапамагае разабрацца з бюракратычнымі пытаннямі.
У прынцыпе, сезон прыборак існаваў заўсёды – з вясны па восень. Мы вызначалі даты двух глабальных прыборак, як “адкрыццё” і ''закрыццё'', пры гэтым не забаранялі прабірацца актывістаў ў любы зручны для іх дзень. Але ў саміх людзей спрацоўвала ўвага менавіта на гэтыя канкрэтныя даты. І нам паступалі лісты шкадавання, маўляў, ''не можам далучыцца ў гэты дзень, як быць?'' ці ''хачу правесці ўборку пасля глабальнай акцыі, можна?''. ''Вядома так!'', - адказвалі мы. А затым вырашылі, чаму нам не аб'явіць сезон, каб даць поўную волю жадаючым паўдзельнічаць у ''Зробім!'' і такім чынам прыцягнуць яшчэ большую колькасць апантанных ідэяй навесці чысціню на планеце.
- І ёсць станоўчы вынік ад сезону? Папярэдне, якія лічбы па ўдзельнікам, колькасці прыбраных месцаў, сабранаму смеццю?
- Да канца сезона застаецца менш двух тыдняў... Давайце пакуль пакінем гэта ў тайне!
Адзінае рэкорд 2016 года пабіць наўрадці ў нас атрымаецца, на жаль.
- Горы мусора, капойэра с Городским Лесничим, первый в мире экоспорт Green Workout и бесплатное такси «Uber»: как акция «Зробім!» прошла в Минске (обновлено)
- Восеньская акцыя «Зробім!»: дзе ў Мінску стала чысцей
- А чым быў адметны 2016 для ''Зробім!''?
- Колькасцю ўдзельніка. Па ўсёй Беларусі выйшла на ўборкі 24 000 чалавек. Мы самі не чакалі такога! У прынцыпе, былі перадумовы, што людзей выйдзе шмат, але каб столькі.
У нас была вельмі класная партнёрская падтрымка. Якраз да руху далучыўся Kufar i Uber у гэтай якасці. Брэстскія актывісты запусцілі спартовае спраборніцтва ''Green Workout''. Былі яшчэ нейкія цікавыя актыўнасці... І таму інтарэс нарастаў як снежны ком. Вось усё і атрымалася! У гэтым годзе крыху лайтовей.
- Але былі нейкія цікавыя ўборкі ў сезоне?
- Так, без гэтага напэўна ўжо не абыходзіцца ''Зробім!''.
Запамінальнай стала ўборка мінчанкі Наталлі Турко. Дзяўчына правяла яе на свой дзень нараджэння, паклікаўшы сяброў падарыць ёй пакет са смеццем. Кожны раз нас радуе і цешаць акцыі актывіста з Мазыра Паўла Наздры, яны заўсёды масавыя і вельмі эфектыўныя. Бадай, Павел самы актыўны ўдзельнік сезону.
- Одни в лес за грибами, другие — за мусором (6 кадров из Мозыря)
- Як улада спужалася слова «квест», а грамадскасць Мазыра даказала: яна сама можа несці адказнасць за Прыпяць
Яшчэ павінна была адбыцца арыгінальная акцыя ў Лунінцы з велапрабегам і начоўкай на беразе вадасховішча. Але, на жаль, з мясцовай арганізатаркай адбыўся няшчасны выпадак. Спадзяемся, што Ганна Марза рэалізуе сваю ўборку ў наступным годзе.
У цэлым, варта адзначыць, што любая актыўнасць у рамках руху ''Зробім!'' - для нас падзея і вялікая радасць! Бо гэта значыць, што людзям не ўсё роўна, што вакол нас ёсць аднадумцы, дзякуючы ім ініцыятыва жыве!
- А хто падтрымлівае рух ''Зробім!'' акрамя грамадзян?
- Мы маем падтрымку ад дзяржаўных органаў, напрыклад, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Дзякуючы іх лісту ўдаецца вырашаць многія праблемы на месцах.
Акрамя ўсяго ёсць у нас і партнёры. У мінулым годзе ''Зробім!'' вельмі ўдала падтрымаў Kufar, аказаўшы фінансавую і інфармацыйную падтрымку, прыцягнуўшы людзей да ўборкі конкурсам.
Другі год кампанія Uber прадастаўляе свае паслугі для некаторых кропак на бясплатнай аснове.
Маем мы і інфармацыйную падтрымку, што прыемна асабліва моцную ў рэгіёнах.
- Вы кажыце пра праблемы на месцах, можна канкрэтней, пра што гаворка?
- Для нас саміх у свой час гэта было адкрыццём. Аднак некаторыя мясцовыя ўлады ўспрымаюць арганізатараў і актывістаў, што выходзяць прыбіраць, як тых, хто мэтанакіравана паказвае недапрацоўкі чыноўнікаў і камунальных службаў. На самой справе гэта зусім не так! Мы не імкнемся кідаць камяні ў чыйсьці агарод, наадварот, было б нашмат прасцей, каб улады ішлі на сустрач ''Зробім!' і аказвалі любую дапамогу: інвентаром, дапамогай з вывазам смецця пасля ўборак, самі станавіліся валанцёрамі руху, ладзілі карпаратыўныя прыборкі без усялякага прымусу і загаду зверху.
- Але ці не з'яўляецца рух ''Зробім!'' звяном закмнутага ланцужка: адны смецяць, другія прыбіраюць і так штогод.
- З аднаго боку так яно і ёсць! На жаль, культура адпачынку людзей на прыродзе пакідае жадаць лепшага. Яны прыязджаюць, актыўна і з задавальненнем бавяць час, а вось збіраць смецце і везці з сабой неяк не ўзнікае думкі нават, ці то рука не падымаецца.
Магчыма, карцінка б была іншая, калі б паблізу знаходзіліся кантэйнеры. Іх адсутнасць – яшчэ адна праблема, якую зараз стараюцца вырашыць.
Але ж здараецца і так, што людзі наўмысна вывозяць змецце ў лясы, па-за тэрыторыю населенага пункта. У такіх выпадках дзейнічаць варта іншымі спосабамі, прыцягваць да вырашэння праблемы дзяржаўныя органы, валанцёрскія сілы і саміх мясцовых. Старацца размаўляць з людзьмі.
Калі ж прыняць пазіцыю ''смеціў не я, чаму павінны прыбіраць за іншымі'' ці асабліва ўлюбёны выраз ''дзеля гэтага існуюць спецыяльныя службы, чаму я абавязаны рабіць за іх справу'', мы ўсе загінем у смецці. Бо выходзім жа на акцыі не для кагосьці, а для саміх сябе, прыроды, для таго, каб нашчадкам засталося чыстае і спрыяльнае наваколле. Хацелася б, каб людзі глядзелі на гэтую праблему з іншага боку, сваім уласным прыкладам, добрай справай паказвалі, як варта рабіць! Былі транслятарамі чыстых ідэй!
А тое, што з году ў год адна і тая ж карцінка. Відавочна, патрэбны час, каб у галовах штосьці змянілася, тады зменіцца і знешняя абалонка.
Глабальная мэта ''Зробім!'': каб аднойчы не было ні воднага месца, якое патрабуе прыборкі.
- Хутка закрыццё сезона 2017 года. Чаго цікавага чакаць?
- У нас было шмат цікавых ідэй, якія, на жаль, з-за адсутнасці часу давялося перанесці на наступны год, каб усё добра прадумаць і рэалізаваць.
Таму, можна сказаць, сезон мы закрываем даволі ціха і па-простаму – уборкамі. А ў пачатку кастрычніка, як толькі атрымаем усе справаздачы ад арганізатараў, падаб'ем лічбы за ўвесь перыяд.
Акрамя гэтага, мы падвядзем вынікі конкурсу ''Сезон самых''. Паглядзім, хто ў нас вызначыцца як самы актыўны рэгіён, хто збярэ найбольшую колькасць смецця, правядзе самую незвычайную прыборку і г.д. Час праявіць сябе ва ўдзельнікаў яшчэ ёсць! А яшчэ важна не забыцца своечасова даслаць справаздачу!
''Зробім!'' - гэта беларуская частка міжнароднага руху ''Let's do it!'', у якім удзельнічаюць 113 краін і 16 мільёнаў чалавек. Стартавала ініцыятыва ў 2008 годзе ў Эстоніі, калі ў адзін дзень на прыборкі несанкцыянаваных звалак выйшла 50 000. Сваім учынкам яны натхнілі свет агульнымі намаганнямі пазбавіцца ад смецця ў наваколлі.
Усю карысную інфармацыю: як далцчыцца да руху, арганізаваць уборку ці далучыцца валанцёрам вы знойдзіце на сайце ''Зробім!''.