23.11.2018 / 10:11

Змяненне клімата — рэчаіснасць, з якой сучаснаму чалавецтву даводзіцца жыць, мірыцца і да якой неабходна адаптавацца. Наўрадці хтосьці возьмецца адмаўляць, што кліматычныя ўмовы на нашай планеце змяняюцца. Паспрачацца можна паспрабаваць выключна пра прычыны такога маштабнага і хуткага пераўвасаблення натуральнага працэсу.

І ўсё ж, калі нават адкінуць пытанні "прычын і ўмоў", мы мала ўяўляем як кліматычныя змяненні ўплываюць на паўсядзённасць і якую ўзаемасувязь маюць з працэсамі, напрыклад, вымушанай міграцы, узброеных канфліктаў, сусветных палітычных пераўвасабленняў.

Пры ўсім, што міжнародныя арганізацыі прызнаюць адной з падстаў міграцыі кліматычныя змяненні, пакуль не існуе ні аднаго дакумента на гэты конт, як і адсутнічае ў афіцыйным ужытку выраз "кліматычныя бежанцы".

Мы мала думаем пра ўплыў зменлівых умоваў прыроды на харчовую бяспеку. І чаму адмаўленне ці змяншэнне спажывання мясамалочнай прадукцыі можа палепшыць стан наваколля.

Бо нават у свядомым пераходзе на веганскі спосаб харчавання ў сваёй матывацыі людзі хутчэй схіляюцца да этычных момантаў ці здаровага ладу жыцця. І пры гэтым не выдзяляюць экалагічны аспект такога рашэння.

Фактычнае падцверджанне змяненнаў, які адчуваюцца на планеце, можна прасачыць праз маштабныя прыродныя катаклізмы і павелічэнне іх частаты, а таксама праз ўплыў на наваколле.

Фотаздымак знясіленага белага мядзведзя быў зроблены зімой 2017 года на канадскім востраве Бафінава Зямля фатографам Полам Нікленам з арганізацыі Sea Legacy. Схуднелы і згаладалы мядзведзь цягнецца ў пошуках ежы ў баках для смецця, якое застаецца пасля рыбакоў.

Гэта істота стала сімвалам той будучыні, якую нясе з сабой глабальнае пацяпленне, калі прыродныя ўмовы змяняюцца, не даючы шансаў папуляцыі палярных мядзведзяў.

Уся справа ў скарачэнні ледзянога покрыва, што ставіць пад пагрозу магчымасць паляваць на нерпу, маржоў і назапашваць дастатковую колькасць рэчываў і тлуставой праслойкі.

"Калі вучоныя кажуць, што мядзведзі выміраюць, я хачу, каб людзі разумелі, як гэта выглядае: мядзведзі паміраюць з голаду, — пракаментаваў Пол зроблены здымак. — Вось так выглядае галодны мядзведзь".

"Так выглядае голад. Атрафія машцаў. Адсутнасць энергіі. Гэта павольная, пакутніцкая смерць", — напісаў фатограф у сваім Instagram.

Церпяць ад кліматычных змяненнаў і людзі. Прычым няма розніцы наколькі краіны развітыя, прагрэсіўна ці тэхнічна, — усе мы апынуліся непадтрыхтаванымі да прыродных катастроф.

У канцы кастрычніка штармавы ўдар атрымала Італія, у тым ліку з чалавечымі ахвярамі, які па ўсёй краіне дасягнулі 30 чалавек. Найвышэйшы ўзровень метэаралагічнай небяспекі быў зафіксаваны ў пяці паўднёвых рэгіёнах краіны — Лігурыі, Ламбардыі, Трэнціно-Альто-Адзіджэ, Венето і Фрыулі-Венецыі-Джуліі.

Вада ў венецыянскіх каналах паднялася да 156 сантыметраў, затапіўшы 75% тэрыторыі горада. Турыстычную плошчу Сан-Марка, што знаходзіцца ў найніжэйшай кропцы,  давялося закрыць для наведвання.

На некалькі дзён раней з-за моцных ападкаў у Іарданіі патокам вады змыла аўтобус з дзецьмі, па дадзеным выратавальнікаў загінула 18 чалавек. Праліўныя дажджы прайшлі ў Сірыі і Ліване.

Месячная норма ападкаў выпала ў Апшеронскім і Туапсінскім раёнах. Селявым горным патокам у раёне Вялікія Сочы змыла 20 метраў федэральнай трасы, што злучае Туапсэ і Сочы. Было перарвана аўтамабільае і жалезнадарожнае паведамленне.

Пацярпелі ад стыхіі 29 населеных пункты, дзе ў агульнай складанасці было затоплена 365 дамоў, жыхароў якіх давялося эвакуяваць. Ахвярамі стыхіі сталі 6 чалавек, двое прапалі бяз звестак. 60 тысяч жыхароў Туапсэ засталіся без святла і газа.

Напачатку кастрычніка на поўдні Францыі прайшлі праліўныя дажджы, якія прывялі да затаплення гарадскіх вуліц. Праз пагрозу прарыва дамбы з рэгіёна эвакуявалі тысячы людзей. Аднак чалавечых ахвяр пазбегнуць не ўдалося.

Ураган Валака накрыў Гавайскія астравы напрыканцы кастрычніка. Стыхія была такой моцы, што "паглынула" востраў Іст, які лічыўся домам для зялёных чарапах і цюленяў-манахаў.

І гэта ўжо не першы востраў, які сышоў пад ваду ў бягучым годзе. Па словах кліматолага Чыпа Флетчэра, знікненне вострава Іст было пытаннем часу. Калі б не угаран, то ён бы знік ад павышэння ўзроўню вады Сусветнага акіяна, якое адбываецца з-за глабальнага пацяплення.

У верасні 2018 года на кітайскія гарады на поўдні краіны абрынуўся самы магутны тайфун сыходзячага года.

Нягледзячы на тое, што стыхія перад гэтым бушавала на Філіпінах і на падыходах да ўзбярэжжа Кітая згубіла ў сіле, парывы ветру дасягалі 100 кіламетраў у гадзіну.

У выніку пацярпелымі лічацца больш 200 чалавек, загінула — 60 чалавек, у большасці сваёй яны сталі ахвярамі апаўзнёў.

Кожны год Злучаныя Штаты праходзяць праверку на трываласць пад ударамі прыродных катаклізмаў. У верасні ўраган прайшоў па ўсходнім ўзбярэжжы штатаў. Хуткасць ветра дасягала 150 кіламетраў у гадзіну. У выніку бедцтва была нанесена шкода маёмасці людзей і інфраструктуры. На жаль, не абышлося без чалавечых ахвяр.

Напачатку года вуліцы самага рамантычнага еўрапейскага горада – Парыжа – нагадвалі хутчэй венецыянскія лабірынты каналаў. У студзені з-за вялікай колькасці ападкаў французская сталіца ў літаральным сэнсе сышла пад ваду.

Пры ўсім гэтым, летам у Парыжы і яшчэ некалькіх еўрапейскіх гарадах некалькі разоў аб'яўлялі чырвоны ўзровень небяспекі з-за працяглых перыядаў спякі і адсутнасці ападкаў напрацягу некалькіх месяцаў.

Летняя засуха стала прычынай хуткага распаўсюду полымя пажараў у ліпені 2018 года на востраве Эвбея ў Грэцыі. Людзі вымушаныя былі ратавацца ад агня на ўзбярэжжы, аднак пазбегнуць чалавечых ахвяр не ўдалося – 100 чалавек лічацца памерлымі і дзясяткі зніклымі без звестак.

Улады прызнаюць, што прычынай узнікнення лясных пажараў мог быць чалавечы фактар, а вось хуткаму распаўсюду спрыяла засушлівае і ветранае надвор'е.

Ва неўстойлівай і небяспечнай сітуацыі апынулася Каліфорнія, ахопленая пажарамі з лета. І, на жаль, прагнозы магчымай лакалізацыі полымя, што ахоплівае 56 тысяч гектараў, могуць збыцца толькі ў снежні. Пакуль вядзецца разбіральніцтва ў прычынах узнікнення ўзгаранняў. Аднак ніхто не сумняецца ў тым, што хуткаму і маштабнаму распаўсюду дапамагае адсутнасць ападкаў і моцны вецер.

Гэта толькі невялікая частка тых катаклізмаў, якія давялося перажыць у 2018 годзе. Праз любы пашукавік можна накапаць болей фактаў і прасачыць павелічэнне іх частаты і моцы.

У кліматычных змяненняў і тых наступстваў, што яны з сабой нясуць, ёсць яшчэ шэраг узаемазвязаных пагроз. Аднак нам ня звыкла атаясамляць іх з глабальным пацяпленнем, бо часам існуюць іншыя, больш моцныя і відавочныя прычыны.

Па дадзеным ААН у 2016 годзе недаядалі ці пакутвалі ад голада 815 мільёнаў чалавек. І гэта лічба на 38 мільёнаў большая, чым у пяпрэдні год. У 2017 годзе колькасць людзей, што адчуваюць недахоп у ежы вырасла яшчэ – да 821 мільёна чалавек, – прыктычна кожны дзявяты жыхар планеты.

Пагаршэнне сітуацыі з харчовай бяспекай назіраецца ў Афрыцы на поўдні ад Сахары, у Паўднёва-Усходняй і Заходняй Азіі, Цэнтральнай Амерыцы і Усходняй Еўропе.

Асноўнымі прычынамі голаду, згодна з дадзенымі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі пры ААН, з'яўляюцца наступныя:


Прыродныя катаклізмы напрамую ўплываюць на сельскую заспадарку. Засуха ці залевы прыводзяць да скарачэння рэсурсаў і выклікаюць сацыяльныя канфлікты.

З 2000 года прыблізна 48% грамадзянскіх войнаў у Афрыцы адбыліся па прычыне канкурэнцыі і падзелу зямельных надзелаў і водных крыніц.

Нестабільная палітычная сітуацыя і ўзброеныя ваенныя канфлікты ўзмацняюць існуючы харчовы крызіс. Вялікая колькасць галадаючых – 489 мільёнаў чалавек – жывуць на тэрыторыях ахопленых ваеннымі дзеяннямі.

Пачынаючы з 2010 года колькасць ўзброенных сутыкненняў вырасла на 60%. Гэта вымушае мірнае насельніцтва зрывацца з месца і шукаць больш бяспечныя ўмовы для жыцця, ператвараючыся ў бежанцаў і перасяленцаў – самую ўразлівую да голада катэгорыю людзей.

Па лічбах 2016 года колькасць такіх людзей вырасла да 64 мільёнаў чалавек – кожны 113-ы жыхар планеты. Той жа ваенны канфлікт у Сірыі прымусіў 11 мільёнаў чалавек пакінуць свае дамы.

Планета ахоплена эканамічным крызісам. Асабліва адбіваецца ён на краінах, арыентаваных на імпарт сыравінных тавараў. Зніжэнне імпартнага патэнцыяла вядзе да павышэння коштаў харчовую прадукцыю, што ў сваю чаргу павышае рызыку голада і недаядання.

Усе гэтыя прычыны ў пэўнай ступені таксама ўзаемазвязаныя паміж сабой. Вучоныя прагназуюць, павышэнне харчовай нестабільнасці на 20% да 2050 года, калі кліматычныя змены будуць працягвацца сучаснымі тэмпамі.

На сітуацыю з харчовай бяспекай уплываюць не толькі прыродныя катаклізмы і змяншэнне рэсурснай базы. Глабальнае пацяпленне нясе пагрозу скарачэння харчовай разнастайнасці праз знікненне некаторых раслінаў, найбольш адчувальных да змяненняў.

Напрыклад, даследаванні Інстытута клімата сцвярджаюць, што праз кліматычныя змяненні плошчы плантацый кавы могуць зменшыцца на 50%. Прычыны крыюцца ў высечках лясоў, змяншэнні колькасці ападкаў і прыродных катаклізмах. Таксама змены ўплываюць на ўстойлівасць зерня да разнастайных захворванняў, што з году ў год знішчаюць ураджаі на мільёны даляраў.

У чалавецтва ёсць усе шансы да 2050 года забыцца на смак шакаладу, ператварыўшы яго ў дэлікатэс. Ужо сёння вытворцы какао-бабоў з жалем адзначаюць скарачэнне ўраджайнасці з-за засухі і хваравітасці дрэваў, якая выкліканая неўстойлівасцю клімата. Пэўныя карпарацыі, не губляючы часу, заняліся вывучэннем ўплыву зменлівасці ўмоваў надвор'я і спосабаў мінімізацыі наступстваў для шакаладнай індустрыі.

Скарачаецца разнастайнасць марскіх істотаў, і адбываецца гэта не толькі з-за масавай лоўлі рыбы, але і пад уплывам павышэння тэмпературы вады ў акіяне.

Даследаванні Марскога цэнтра Дарлінга, які ўваходзіць у састаў Універсітэта штата Мэн, і Лабараторыі акеаналогіі Бігелоў паказваюць, што пры павышэнні тэмпературы вады больш, чым на 5 градусаў, лобстэры не змогуць выжыць.

Згодна з прагнозамі Міжурадавай групы экспертаў па змяненні клімата такі паказчык у заліве Мэн можа быць дасягнуты ў 2100 годзе.

Вядома, гэта стварае рызыкі ў павелічэнні колькасці людзей, што пакутуюць ад годада.

Падавалася б, рашэнне відавочнае: трэба максімальна прымаць меры па змяншэнні ўздзеяння на клімат і павялічваць магчымыя надзелы для вытворчасці прадуктаў, максімальна справядліва размяркоўваючы іх паміж людзьмі.

Аднак у такім падыходзе крыецца небяспека пагаршэння кліматычнай сітуацыі. Адваротным бокам медаля павелічэння пашаў і сельскагаспадарчых надзелаў будзе рост выкідаў і, адпаведна, узмацненне кліматычнага эфекту.

 

У 2006 годзе ААН апублікавала даклад, у якім заявіла, што жывёлагадоўля стварае больш выкідаў парніковых газаў, чым аўтамабільная галіна.

Аграрны сектар нясе адказнасць за 21% агульнага аб'ёму выкідаў. Найбольшую іх долю складаюць выкіды жывёлагадоўлі,  а менавіта метана ад хатніх жывёл – 39%, прычым 55%   ад буйной рагатай жывёлы.

Акрамя таго, жывёлагадоўля з'яўляецца вядучым землекарыстальнікам на планеце, сельскагаспадарчыя землі выкарстоўваюцца ў якасці пашаў і для вырошчвання кармавых культур. Таксама вялікі ўплыў жывёльная гаспадарка мае на прыродныя рэсурсы – глебу і ваду. З улікам, што ўсё яшчэ пакуль перавага аддаецца экстэнсіўнаму спосабу вядзення гаспадаркі – гэта прыводзіць да дэградацыі зямельных надзелаў і вычэрпаванню карысных рэчываў, абмежаванню доступа да водных крыніц.

Рост насельніцтва, урбанізацыя і павышэнне ўзроўню дабрабыта некаторых краін вядзе да павышэння попыту на прадукцыю жавёлагадоўлі. Па прагнозах, у 2050 годзе колькасць насельніцтва свету дасягне 9,6 мільярда чалавек, што павялічыць попыт на жывёлагадоўлю на 70%. У сваю чаргу гэта прывядзе да павелічэння выкідаў на 30% і болей.

І гэта без уліку ўдзеяння вытворчасці і транспарціроўкі кармоў для жывёлаў. Крыніцамі выкідаў у сельскагаспадарчай галіне з'яўляюцца ўгнаенні, што прымяняюцца для павелічэння ўраджайнасці, а таксама транспарт – для апрацоўкі зямель і дастаўкі прадукцыі ад вытворцы да спажыўца.

У чым жа тады шукаць выйсце? Даследаванне Нацыянальнага савета па абароне рэсурсаў ЗША сцвярджае, што пераход на веганства можа стаць падмуркам змянення кліматычнай сітуацыі праз скарачэнне выкідаў.

Згодна з дадзенымі, якія прыводзяцца Саветам, у перыяд з 2004 па 2015 гады пераход амерыканцаў на раслінны спосаб харчавання паспрыяў скарачэнню вугляроднага следа на 9%.

Па інфармацыі рэспандэнтаў даследавання, найперш пераход на раслінную дыету быў паступовым: людзі пачыналі спажываць меней ялавічыны, аддаючы перавагу звыклым мясцовым гародніне і садавіне, замяняючы жывёльны бялок раслінныжываючы тофу і расліннае малако).

Такога ж меркавання прытрымліваюцца даследчыкі Оксфардскага ўніверсітэта. Вывучаючы гэта пытанне яны прыйшлі да высновы, што адмаўленне ад спажывання чырвонага мяса і малочных прадуктаў значна скарачае выкіды парніковых газаў — на 2/3. Аднак вядома, гэта магчыма пры ўмове, што перавагу веганству аддадуць мільёны людзей.

Зрабіць "пераварот" у сваім харчаванні нашмат прасцей, чым у тэхналагічнай галіне. Ды й эфект ад скарачэння ўжывання мясамалочнай прадукцыі будзе больш хуткім, чым скарачэння выкарыстання выкапнёвага паліва.

Арамя гэтага, раслінная дыета спрыяе паляпшэнню стана экасістэм. Хаця б таму, што пры адмаўленні ці скарачэнні спажывання мяса і малочных прадуктаў, мы спрыяем скарачэнню выкарыстання водных рэсурсаў, іх забруджвання адходамі жывёлаў, гармонамі, антыбіётыкамі, дэградацыі і эрозіі зямельных надзелаў, захаванню месцаў пражывання дзікіх  і рэдкіх жывёлаў і г.д.

Вядома, жывучы ў Беларусі і азіраючыся на свой досвед і светапогляд, можна сказаць, што мы спажываем не так шмат мясамалочнай прадукцыі, ды й кліматычныя змены пакуль не моцна адбіваюцца на нас.

І ў гэтым нам сапраўды пашчасціла: мы не адчуваем на сабе катастрафічных катаклізмаў, хаця нязвыклыя для нашых шырот з'явы ўжо здараюцца, мы не ведаем, што такое вымушная міграцыя праз засуху ці павадак і адпаведную пагрозу голадае

Аднак не трэба забываць, што мы ўсе жывем на адной планеце. І тое, што адбываецца на другім канцы свету так ці іначай мае ўплыў і на нас. Таму ў барацьбе з кліматычнымі змяненнямі важны ўнёсак кожнага чалавека.

Автор:
Фотограф:
Слайды прэзентацыі для ВеганФэста
Листайте дальше, чтобы прочитать следующую новость